кальсо́ны, -аў.
Нацельныя мужчынскія штаны, споднікі, нагавіцы.
кальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак.
1. каго-што. Меціць (жывёліну), надзяваючы кольцы на лапкі птушак або хвасты рыб для даследавання напрамку і хуткасці іх перамяшчэння, працягласці жыцця і інш.
К. пералётных птушак.
2. што. Рабіць кругавы зрэз кары або надзяваць на ствол дрэва драцяныя кольцы з мэтай уздзеяння на яго рост.
3. што. Абмазваць ствол дрэва для аховы яго ад шкодных насякомых.
|| зак. закальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны і акальцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны.
|| наз. кальцава́нне, -я, н.
кальцавы́, -а́я, -о́е.
1. гл. кольца.
2. Які мае выгляд кольца; кругавы.
К. маршрут.
ка́льцый, -ю, м.
Хімічны элемент, мяккі серабрыста-белы метал.
|| прым. ка́льцыевы, -ая, -ае.
Кальцыевыя солі.
кальча́к, -а́, м. (спец.).
Група галін, лістоў, кветак, якія растуць на сцябле на адной вышыні.
|| прым. кальча́чны, -ая, -ае.
кальчу́га, -і, ДМ -чу́зе, мн. -і, -чу́г, ж. (гіст.) Даўнейшы воінскі даспех у выглядзе кашулі з металічных кольцаў.
|| прым. кальчу́жны, -ая, -ае.
калю́га, -і, ДМ -лю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.
Выбітая коламі яма на дарозе, звычайна з вадой, граззю.
калю́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Усякае колкае вастрыё, шып, тое, што колецца.
К. ружы.
2. перан. З’едлівая заўвага, вострая насмешка.
калю́чы, -ая, -ае.
1. Які мае калючкі, з калючкамі.
К. дрот.
Калючая ружа.
2. Які колецца, робіць уколы.
Калючая барада.
К. ржэўнік.
3. перан. Са злой насмешкай, нядобры.
Калючае слова.
К. позірк.
4. перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека).
|| наз. калю́часць, -і, ж.
каля́, прыназ. з Р.
1. Ужыв. для абазначэння асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што-н., размяшчаецца хто-, што-н.
Дрэва расце к. акна.
Турысты паселі к. вогнішча.
2. Ужыв. пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне.
К. кветак вельмі многа працы.
3. Ужыв. пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго-н., пры ўказанні на пэўную пару́, да якой падышоў ці падыходзіць час.
Хаце к. сарака гадоў.
У мяшку к. двух пудоў мукі.
Было к. поўначы.