Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наяда́ць гл. наесці.

наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. наехаць, наездзіць.

2. Час ад часу прыязджаць.

Н. у вёску да бацькоў.

3. на што. Спаўзаць уніз, закрываючы вочы.

Шапка наязджае на лоб.

ная́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Энергічна, з запалам іграць (на музычным інструменце) або з азартам, з асаблівай стараннасцю рабіць што-н.

Н. на гармоніку.

ная́ўнасць, -і, ж.

1. Прысутнасць, існаванне.

Быць у наяўнасці.

2. Фактычная колькасць чаго-н. у дадзены момант (пра грошы, тавары і пад.).

Касавая н.

ная́ўны, -ая, -ае.

1. Які ёсць у наяўнасці.

2. у знач. наз. ная́ўныя, -ых. Грошы, якія ёсць у наяўнасці.

Прадаваць за наяўныя.

Наяўны разлік — разлік грашыма, якія маюцца ў наяўнасці.

на-гара́, прысл. (спец.).

У шахцёраў: з шахты на паверхню зямлі.

Выдаць вугаль н.

нова... (а таксама нава...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.:

1) новы (у 1 знач.), які ўпершыню з’явіўся, напр.: новазаведзены, новаўтварэнне;

2) які адносіцца да новых месц, да новага месца, напр.: новаадкрывальнік, новапасяленец;

3) не старажытны (у 1 знач.), напр., новаеўрапейскі;

4) які толькі што пачынае што-н., прыступае да чаго-н.; які з’яўляецца навічком, напр.: нованароджаны, новапрызначаны.

пэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. у што, чым і без дап. Забруджвацца, пэцкаць сябе чым-н.

П. ў гразь.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца брудным.

Светлае адзенне хутка пэцкаецца.

3. Вельмі марудна рабіць што-н. (разм.).

Дакуль вы будзеце п. з гэтай справай?

|| зак. вы́пацкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), апэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), запэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), спэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.), напэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 3 знач.; разм.) і упэ́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пэ́цканне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).