Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

таму́, прысл.

1. Па гэтай прычыне, вось чаму.

Месяц схаваўся за хмарку, т. і пацямнела.

2. Для таго, з гэтай мэтай.

Пагаворым, я ж т. і зайшоў да цябе.

3. у знач. выніковага злуч. Ужыв. для падпарадкавання даданых выніковых сказаў з прычынным адценнем (звычайна ў спалучэнні са злучнікам або часціцай «і»).

4. у знач. злуч. Уваходзіць у склад састаўнога прычыннага злучніка «таму што».

Не быў на рабоце, т. што захварэў.

там-ся́м, прысл.

Дзе-нідзе, у розных месцах, сям-там.

Неба было воблачнае, толькі т. праглядвалі зоркі.

тана́ж, -у́, м. (спец.).

1. Водазмяшчэнне судна ў тонах.

2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў у тонах.

Т. вагона.

тана́льнасць, -і, ж. (спец.).

1. Вышыня гукаў ладу, якая вызначаецца становішчам галоўнага тону (першай ступені гамы).

2. Асноўны колер, каларыт, спалучэнне тонаў у карціне.

3. перан. Асноўная эмацыянальная настроенасць у мастацкім творы.

Лірычная т. паэмы.

танбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Струнны шчыпковы музычны інструмент грушападобнай формы ў народаў Азіі.

та́нга, нескл., н.

Парны танец з энергічным выразным рытмам, які складаецца з шэрага адвольных па, а таксама музыка да гэтага танца.

Аргенцінскае т.

та́нгенс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам сінуса дадзенага вугла да косінуса дадзенага вугла.

тангенсо́іда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -со́ід, ж. (спец.).

Крывая лінія, якая графічна паказвае змяненне тангенса ў залежнасці ад змянення вугла.

тандэ́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Машына, механізм, у якім аднародныя прыстасаванні размешчаны паслядоўна на адной восі, адной лініі.

Веласіпед-т.

тандэ́т, -у, Мэ́це, м. (разм.).

Танная, недабраякасна зробленая рэч.

|| прым. тандэ́тны, -ая, -ае.

Тандэтная работа.