Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

навярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што чым. Палажыць што-н. цяжкае паверх чаго-н.

Н. каменем.

2. чаго. Налажыць, накідаць многа чаго-н.; наваліць.

Н. зямлі.

3. пераважна безас., чаго. Намесці, нагнаць у вялікай колькасці.

Навярнула гурбы снегу.

4. што. Нахіліць у які-н. бок.

Н. цэбар.

5. чаго і без дап. Нагаварыць на каго-н. няпраўды; наплесці (разм.).

Н. на чалавека немаведама чаго.

|| незак. наваро́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).

навярста́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што (спец.).

Шляхам вёрсткі зрабіць у нейкай колькасці.

|| незак. навёрстваць, -аю, -аеш, -ае.

навярста́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Тое, што і нагнаць (у 2 і 3 знач.).

Н. упушчанае.

|| незак. навёрстваць, -аю, -аеш, -ае.

навярэ́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Тое, што і наверадзіцца.

навярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Тое, што і наверадзіць.

навясны́, -а́я, -о́е.

Прыстасаваны для навешвання.

Н. замок.

нова... (а таксама нава...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.:

1) новы (у 1 знач.), які ўпершыню з’явіўся, напр.: новазаведзены, новаўтварэнне;

2) які адносіцца да новых месц, да новага месца, напр.: новаадкрывальнік, новапасяленец;

3) не старажытны (у 1 знач.), напр., новаеўрапейскі;

4) які толькі што пачынае што-н., прыступае да чаго-н.; які з’яўляецца навічком, напр.: нованароджаны, новапрызначаны.