Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каро́ністы, -ая, -ае.

Які мае вялікую карону (у 3 знач.), галінасты.

Кароністае дрэва.

|| наз. каро́ністасць, -і, ж.

каро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Знешняя частка зуба.

2. Артапедычная канструкцыя, мікрапратэз, які пакрывае частку сапсаванага зуба з мэтай яго захавання.

Паставіць каронку.

|| прым. каро́нкавы, -ая, -ае.

каро́нны, -ая, -ае.

1. У манархічных краінах: дзяржаўны, урадавы (уст.).

К. суд.

Каронныя землі.

2. Найбольш удалы, лепшы.

К. нумар канцэрта.

каро́слівы, -ая, -ае.

1. Які выклікаецца каростай.

К. сверб.

2. у знач. наз. каро́слівы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Хворы на каросту.

каро́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

Заразная хвароба скуры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца моцным свербам.

|| прым. каро́ставы, -ая, -ае.

Кароставы клешч — паразіт жывёльнага паходжання, які з’яўляецца ўзбуджальнікам каросты.

каротка... (а таксама каратка...) Першая састаўная частка складаных слоў са знач. кароткі, напр.: кароткаметражны, кароткачасовы.

кароткаметра́жны, -ая, -ае.

3 невялікай колькасцю метраў плёнкі ў адрозненне ад поўнаметражнага.

Хранікальны к. фільм.

кароткатэрміно́вы, -ая, -ае.

Які працягваецца кароткі тэрмін, дазваляецца на кароткі час.

К. водпуск.

Кароткатэрміновая пазыка.

|| наз. кароткатэрміно́васць, -і, ж.

кароткахваляві́к, -левіка́, мн. -левікі́, -левіко́ў, м.

Радыёаматар, які працуе на кароткіх хвалях (радыёхвалі ад 10 да 200 метраў).

кароткачасо́вы, -ая, -ае.

Які працягваецца нядоўгі час.

К. дождж.

К. перапынак.

|| наз. кароткачасо́васць, -і, ж.