Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

камяні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Каменны або цагляны будынак.

За год выраслі двухпавярховыя камяніцы з балконамі.

2. Камяністая глеба (разм.).

Не зямля, а к.

камячы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ме́чыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі.

Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, мяцца.

|| зак. пакамячы́цца, -ме́чыцца (да 2 знач.) і скамячы́цца, -ме́чыцца.

камячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны; незак., што.

1. Рабіць камякі, ляпіць што-н. з чаго-н. мяккага, рыхлага.

К. шарыкі з гліны.

2. Сціскаць у камяк, мяць (пра кулак).

К. кулакі.

|| зак. пакамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны і скамячы́ць, -мячу́, -ме́чыш, -ме́чыць; -ме́чаны.