Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нашклі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны; зак., што і чаго.

Уставіць шкло ў рамы.

нашко́дзіць гл. шкодзіць.

нашлёпаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (разм.).

Надаваць плескачоў, набіць.

нашлы́ндацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Пашлындаць доўга; наблукацца дзе-н.

нашмарава́цца гл. шмараваць.

нашмарава́ць гл. шмараваць.

нашма́т, прысл. (разм.).

Тое, што і намнога.

Дні н. падоўжалі.

нашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Шморгаючы, вырваць або нарваць у якой-н. колькасці.

Н. каласоў.

Н. ягад з лісцем.

|| незак. нашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

нашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак.

1. гл. шпігаваць.

2. што і чаго. Прыгатаваць шпігаваннем.

Н. качку.

|| незак. нашпіго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

нашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Круцячы па вінтавой разьбе, надзець.

Н. гайку.

|| незак. нашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.