Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

на́чыста, прысл.

1. Чыста, без памарак.

Перапісаць н.

2. Цалкам, поўнасцю.

Спаліць усё н.

начыстату́, прысл. (разм.).

Тое, што і начыстую (у 2 знач.).

начысту́ю, прысл. (разм.).

1. Цалкам; начыста.

Лён вымалочваецца н.

2. Нічога не ўтойваючы; без хітрыкаў; шчыра.

Гаварыць н.

начы́сціцца, -чы́шчуся, -чы́сцішся, -чы́сціцца; зак.

Старанна пачысціць на сабе вопратку, абутак.

|| незак. начышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

начы́сціць, -чы́шчу, -чы́сціш, -чы́сціць; -чы́шчаны; зак.

1. што. Старанна вычысціць.

Н. медалі.

2. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць.

Н. бульбы.

|| незак. начышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

начы́таны, -ая, -ае.

Які набыў грунтоўныя веды ў выніку чытання.

Н. студэнт.

|| наз. начы́танасць, -і, ж.

начыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., чаго.

Удосталь пачытаць.

Н. вершаў.

|| незак. начы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

начыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; начы́таны; зак., што і чаго.

Прачытаць у нейкай колькасці.

Н. многа кніг.

|| незак. начы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

начэ́пліваць гл. начапіць.

начэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Чэрпаючы, набраць.

Н. вады.

|| незак. начэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.