Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ко́рпус, -а, мн. ко́рпусы, -аў і карпусы́ і (з ліч. 2, 3, 4) ко́рпусы, карпусо́ў, м.

1. мн. ко́рпусы, -аў. Тулава чалавека або жывёліны.

Павярнуцца ўсім корпусам.

Падацца корпусам уперад.

2. мн. карпусы́, -о́ў. Аснова, каркас, знешняя абалонка чаго-н.

К. гадзінніка.

К. судна.

3. мн. карпусы́, -о́ў. Асобны будынак на агульнай пляцоўцы або асобная частка будынка.

К. фабрыкі.

Карпусы дзіцячай бальніцы.

4. мн. карпусы́, -о́ў. Вайсковае злучэнне з некалькіх дывізій.

Стралковы к.

Камандаванне корпусам.

5. мн. няма. Сукупнасць асоб адной прафесіі, якога-н. аднаго афіцыйнага або службовага становішча.

Дыпламатычны к.

Афіцэрскі к.

6. мн. карпусы́, -о́ў. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя ваенна-навучальная ўстанова.

Кадэцкі к.

Марскі к.

7. мн. ко́рпусы, -аў. Сукупнасць, поўны збор якіх-н. тэкстаў, аб’яднаных нейкай агульнай прыкметай; электронны рэсурс (спец.).

К. паэтычных тэкстаў.

Лінгвістычны к.

8. Назва аднаго з размераў друкарскага шрыфту.

|| прым. ко́рпусны, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.) і карпусны́, -а́я, -о́е (да 4 і 6 знач.).

Корпусны плуг.

Корпусныя даследаванні.

Карпусны камандзір.

Корпусная лінгвістыка — раздзел мовазнаўства, які займаецца распрацоўкай і стварэннем корпусаў тэкстаў, а таксама іх выкарыстаннем у якасці інструмента для лінгвістычных даследаванняў.

корт¹, -у, М -рце, м.

Баваўняная тканіна, звычайна цёмнага колеру, для рабочага і спартыўнага адзення; «чортава скура».

|| прым. карто́вы, -ая, -ае.

Картовыя штаны.

корт², -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка для гульні ў тэніс.

Тэнісныя корты.

|| прым. ко́ртавы, -ая, -ае.

ко́рушка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба атрада селядцовападобных.

|| прым. ко́рушкавы, -ая, -ае.

Сямейства корушкавых (наз.).

ко́рцік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрская халодная колючая зброя ў форме кароткага кінжала.

корч, карча́, мн. карчы́, карчо́ў, м.

1. Пень, вывернуты з зямлі з карэннем.

Сабраць карчы ў кучы.

2. Куст бульбы, цыбулі, вывернуты з зямлі (разм.).

Выкапаць два карчы бульбы.

|| памянш. ко́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

ко́ршак, -а і карша́к, -а́, мн. каршакі́, каршако́ў, м.

Тое, што і ястраб.

|| прым. каршако́вы, -ая, -ае.

коса... (а таксама каса...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. касы (косы) (у 1 знач.), напр.: косаабрэзаны, косапрыцэльны.

ко́сінус, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя вугла ў прамавугольным трохвугольніку, роўная адносінам да гіпатэнузы катэта, прылеглага да дадзенага вострага вугла.

ко́ска¹ гл. каса¹.