валідо́л, -у, м.
Сасударасшыральны сродак (вадкі або ў таблетках).
ва́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. гл. вал².
2. Прадаўгаватая цыліндрычнай формы падушка для канапы, тахты і пад.
валі́цца, валю́ся, ва́лішся, ва́ліцца; незак.
Падаць уніз.
В. на зямлю.
В. з ног ад стомы.
◊
Ад (з) ветру валіцца (разм.) — пра слабасільнага чалавека.
Ва́ліцца з рук (разм.) — не ладзіцца, не атрымліваецца, не ўдаецца (з-за адсутнасці жадання, настрою і пад. — пра работу, справу і пад.).
|| зак. павалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца і звалі́цца, -валю́ся, -ва́лішся, -ва́ліцца.
валі́ць¹, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.
1. каго-што. Прымушаць па́даць.
Бура валіць лес.
В. з ног.
В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).
2. што. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.
В. усё ў адну кучу (таксама перан.: змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).
3. перан., што на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).
В. віну на іншых.
В. усё на абставіны.
|| зак. павалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены (да 1 знач.) і звалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены.
|| наз. ва́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).
В. лесу.
валі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., ва́ліць; незак.
1. Ісці, рухацца натоўпам або па́даць, паднімацца ў вялікай колькасці (разм.).
Натоўп валіць.
Пара валіць.
2. заг. валі(це). Ужыв. як пабуджэнне да дзеяння (разм.).
Ну, валі ў магазін!
3. што. Качаючы, збіваць з воўны.
В. валёнкі.
|| зак. павалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць (да 1 і 3 знач.) і звалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены (да 3 знач.).
Паваліў снег.
Паваліць (зваліць) усю воўну.
|| наз. вале́нне, -я, н. (да 3 знач.).
В. сукна.
валкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
Зграбаць скошаную траву, збажыну і пад. ў валкі.
В. сена.
|| наз. валкава́нне, -я, н.
ва́лкі, -ая, -ае (разм.).
1. Які добра і хутка ўвальваецца.
Валкае сукно.
2. Пра паходку: хісткі, з перавальваннем з боку на бок.
|| наз. ва́лкасць, -і, ж.
валлекава́ты, -ая, -ае (разм.).
З вялікім валляком.
|| наз. валлекава́тасць, -і, ж.
валлё, -я, мн. во́ллі, -яў, н.
Пашыраная частка стрававода ў птушак, насякомых, малюскаў, дзе папярэдне перапрацоўваецца ежа.
|| прым. валлёвы, -ая, -ае.
валля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Павелічэнне шчытападобнай залозы.
2. Тое, што і валлё.
|| прым. валляко́вы, -ая, -ае.