Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

расхваста́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́шчацца; зак. (разм.).

1. Сапсавацца, размачаліцца ад хвастання.

Пуга расхвасталася.

2. Разбіцца, раскалаціцца.

Міска расхвасталася.

|| незак. расхво́ствацца, -аецца.

расхваста́ць, -вашчу́, -во́шчаш, -во́шча; -вашчы́; -васта́ны; зак., што (разм.).

1. Сапсаваць хвастаннем, размачаліць.

Р. пугу.

2. Разбіць, раскалаціць.

Р. гаршчок.

|| незак. расхво́стваць, -аю, -аеш, -ае.

расхвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

Тое, што і расхапаць.

|| незак. расхва́тваць, -аю, -аеш, -ае.

расхілі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -хі́ліцца; зак.

Адхіліць, адысці ў розныя бакі (пра што-н. самкнутае).

Заслона расхілілася.

|| незак. расхіля́цца, -я́ецца.

расхілі́ць, -хілю́, -хі́ліш, -хі́ліць; -хі́лены; зак., што.

Адхіліць, адвесці ў розныя бакі; разняць самкнутае.

Р. шторы.

|| незак. расхіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

расхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; зак.

1. Раскінуць на сабе адзенне.

Расхініся, калі горача.

2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Разысціся ў бакі, адхінуўшыся (пра краі, крыссе адзення).

Полы курткі расхінуліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскрыцца (пра дзверы, акно, заслону і пад.).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца (пра што-н. загорнутае).

Пакунак расхінуўся.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расступіцца ў бакі, даўшы праход, месца.

Натоўп расхінуўся.

|| незак. расхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

расхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. што. Адвесці ў бакі, адхінуць захінутае; распасцерці.

Р. полы плашча.

Р. кусты.

2. што. Раскрыць (дзверы, акно, заслону і пад.).

3. што. Разгарнуць (што-н. загорнутае, складзенае, скручанае).

Р. торбу са снеданнем.

4. каго-што. Прымусіць расступіцца.

Р. натоўп.

|| незак. расхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расхіна́нне, -я, н.

расхіста́ны, -ая, -ае.

Які стаў слабым, няўстойлівым, хісткім.

Старая расхістаная лесвіца.

расхіста́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаць моцна хістацца.

Маятнік расхістаўся.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць няўстойлівым ад хістання.

Слупок расхістаўся.

3. перан. Пахіснуцца, разладзіцца.

Дысцыпліна расхісталася.

|| незак. расхі́ствацца, -аецца.

расхіста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Раскалыхаць, разгушкаць.

Р. качэлі.

2. Хістаючы, зрабіць няўстойлівым.

Р. слуп.

3. перан. Разладзіць, падарваць.

Р. дысцыпліну.

|| незак. расхі́стваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расхі́стванне, -я, н.