расхвалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., каго-што.

1. Прымусіць хвалявацца, зрабіць бурным (пра мора, раку, возера і пад.).

Вецер расхваляваў возера.

2. Моцна ўсхваляваць.

Успаміны расхваляваліяго.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)