Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нацыяна́льны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём.

Нацыянальнае пытанне.

Н. рух.

2. Які ўласцівы дадзенай нацыі, выражае яе характар.

Нацыянальная культура.

Н. тэатр.

Н. касцюм.

3. Які належыць дадзенай краіне; дзяржаўны.

Н. гімн.

нацыянал-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «нацыяналістычны», напр.: нацыянал-ліберал, нацыянал-сацыяліст, нацыянал-патрыёт.

нацэ́джвацца гл. нацадзіцца.

нацэ́джваць гл. нацадзіць.

нацэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца.

2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што-н. зрабіць.

Н. ў паездку.

|| незак. нацэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

нацэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. Навесці зброю на якую-н. цэль.

Н. вінтоўкі.

2. перан., каго-што. Накіраваць, даць пэўны напрамак дзеянням.

Н. калектыў на выкананне задання.

|| незак. нацэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

нацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. нацаніць.

2. Сума, на якую павышана цана на што-н.

Тавар з нацэнкай.

нацэ́ньваць гл. нацаніць.

нацюрмо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Малюнак або карціна, на якіх паказаны неадушаўлёныя прадметы ў пэўных суадносінах (кветкі, садавіна, дзічына і пад.).

|| прым. нацюрмо́ртавы, -ая, -ае.

нацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Доўга, многа пахадзіць, паблукаць дзе-н.

Н. па лесе.

2. Стаміцца, цягаючы што-н. цяжкае.

Н. мяхоў.