Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нафтаачышча́льны, -ая, -ае.

1. Які ачышчае ад нафты.

Нафтаачышчальнае судна (якое ачышчае мора, акваторыю порта).

2. Які ачышчае нафту.

Н. завод.

нафтаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Работнік нафтапрамысловасці; спецыяліст па нафце.

нафталі́н, -у, м.

Белае крышталічнае рэчыва з рэзкім пахам, якое выкарыстоўваецца ў тэхніцы, а таксама для барацьбы з моллю.

|| прым. нафталі́навы, -ая, -ае.

нафтано́сны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе нафту.

Нафтаносныя пласты.

|| наз. нафтано́снасць, -і, ж.

нафтаправо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Комплекс збудаванняў для перапампоўвання сырой нафты, нафтапрадуктаў на адлегласць.

|| прым. нафтаправо́дны, -ая, -ае.

нафтасхо́вішча, -а, мн. -ы, -вішч і -аў, н.

Збудаванне з рэзервуарамі для захоўвання нафты, нафтапрадуктаў.

наха́бнасць, -і, ж.

1. гл. нахабны.

2. Нахабны ўчынак.

наха́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. наха́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наха́бніцкі, -ая, -ае.

Н. ўчынак.

наха́бнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе нахабна, бесцырымонна.

наха́бны, -ая, -ае.

Які вызначаецца нахабствам, бессаромны, бесцырымонны.

|| наз. наха́бнасць, -і, ж.

Н. у паводзінах.