Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наўскася́к, прысл. і прыназ.

1. прысл. У бок ад прамога напрамку, па дыяганалі; коса.

Прыбіць дошку н.

2. прыназ. з Р. Ужыв. для ўказання на прадмет, пад вуглом да якога што-н. размяшчаецца або рухаецца.

Н. стала лягла квяцістая сурвэтка.

наўска́ч, прысл.

Скачкамі, вельмі хутка.

Коні несліся н.

наўско́с, прысл. і прыназ.

Тое, што і наўскасяк.

наўсця́ж, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Ва ўсю даўжыню чаго-н.

Н. кладуцца пракосы.

2. прысл. Ва ўсіх напрамках, навокал.

Н. праляглі дарогі.

3. прыназ. з Р. Ужыв. пры ўказанні на прадмет, уздоўж якога што-н. размяшчаецца, рухаецца.

Ісці н. дарогі.

наўцёкі, прысл.

Бягом, уцякаючы ад каго-, чаго-н.

Кінуцца н.

наўю́чыць гл. уючыць.

нафабрыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што і чаго (разм.).

Фабрыкуючы, прыгатаваць у нейкай колькасці.

нафарбава́цца гл. фарбавацца.

нафастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што і чаго.

Прашыць буйнымі шыўкамі, зрабіць фастрыгу.

на́фта, -ы, ДМ -фце, ж.

Мінеральнае вадкае масляністае гаручае рэчыва, якое ўжываецца як паліва, а таксама як сыравіна, з якой атрымліваюць розныя прадукты (бензін, газу і пад.).

|| прым. на́фтавы, -ая, -ае.