Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

стрыгу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Аднагадовае жарабя, якому звычайна падстрыгаюць грыву.

стры́гчы, стрыгу́, стрыжэ́ш, стрыжэ́; стрыжо́м, стрыжаце́, стрыгу́ць; стрыг, -гла́, -гло́; стрыжы́; стры́жаны; незак.

1. што. Зразаць або караціць што-н., падразаючы чым-н.

С. валасы.

С. газон.

С. ногці.

2. каго (што). Падразаць валасы, шэрсць якім-н. спосабам.

С. кліента.

С. пад бокс.

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах.

|| зак. абстры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -гла́, -гло́; -стрыжы́; -стры́жаны і астры́гчы, астрыгу́, астрыжэ́ш, астрыжэ́; астрыжо́м, астрыжаце́, астрыгу́ць; астры́г, -гла́, -гло́; астрыжы́; астры́жаны.

|| звар. стры́гчыся, стрыгу́ся, стрыжэ́шся, стрыжэ́цца; стрыжо́мся, стрыжаце́ся, стрыгу́цца; стры́гся, -глася; стрыжы́ся (да 2 знач.); зак. абстры́гчыся, -стрыгу́ся, -стрыжэ́шся, -стрыжэ́цца; -стрыжо́мся, -стрыжаце́ся, -стрыгу́цца; -стрыжы́ся і астры́гчыся, астрыгу́ся, астрыжэ́шся, астрыжэ́цца; астрыжо́мся, астрыжаце́ся, астрыгу́цца; астрыжы́ся.

|| наз. стры́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

стрые́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны.

Стрыечная сястра (дачка цёткі ці дзядзькі).

стрыж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікая птушка атрада даўгакрылых, цёмнай афарбоўкі, з кароткай дзюбай і з доўгімі вострымі крыламі.

стры́жаны, -ая, -ае.

Пра валасы, шэрсць, траву, галіны: падрэзаны, укарочаны.

Стрыжаная галава.

Стрыжаная авечка.

С. газон.

Стрыжаныя ліпы (з падрэзанымі галінамі).

стры́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

1. Прадмет прадаўгаватай формы, які звычайна з’яўляецца воссю або асновай чаго-н.

Пластмасавы с.

С. шарыкавай ручкі (напоўнены чарнільнай пастай).

2. перан., чаго. Асноўная, галоўная частка чаго-н.

С. усяго рамана — тэма народнай вайны.

|| прым. стрыжнёвы, -ая, -ае.

Стрыжнёвы громаадвод (заземлены металічны стрыжань).

стрыжаня́ і стрыжанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня стрыжа.

стры́жка гл. стрыгчы.

стры́маны, -ая, -ае.

1. Які ўмее валодаць сабой, умее стрымацца, не рэзкі, спакойны.

С. характар.

С. чалавек.

Стрыманыя рухі.

2. Пазбаўлены сардэчнасці, гасціннасці.

Стрыманая сустрэча.

С. прыём.

3. Які не праяўляецца, не выяўляецца ў поўнай меры ці сіле.

С. голас.

|| наз. стры́манасць, -і, ж.

стрыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Утрымаць сябе ад праяўлення якіх-н. пачуццяў.

Цяжка с. ад плачу.

|| незак. стры́млівацца, -аюся, -аешся, -аецца.