стры́гчы, стрыгу́, стрыжэ́ш, стрыжэ́; стрыжо́м, стрыжаце́, стрыгу́ць; стрыг, -гла́, -гло́; стрыжы́; стры́жаны; незак.

1. што. Зразаць або караціць што-н., падразаючы чым-н.

С. валасы.

С. газон.

С. ногці.

2. каго (што). Падразаць валасы, шэрсць якім-н. спосабам.

С. кліента.

С. пад бокс.

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах.

|| зак. абстры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -гла́, -гло́; -стрыжы́; -стры́жаны і астры́гчы, астрыгу́, астрыжэ́ш, астрыжэ́; астрыжо́м, астрыжаце́, астрыгу́ць; астры́г, -гла́, -гло́; астрыжы́; астры́жаны.

|| звар. стры́гчыся, стрыгу́ся, стрыжэ́шся, стрыжэ́цца; стрыжо́мся, стрыжаце́ся, стрыгу́цца; стры́гся, -глася; стрыжы́ся (да 2 знач.); зак. абстры́гчыся, -стрыгу́ся, -стрыжэ́шся, -стрыжэ́цца; -стрыжо́мся, -стрыжаце́ся, -стрыгу́цца; -стрыжы́ся і астры́гчыся, астрыгу́ся, астрыжэ́шся, астрыжэ́цца; астрыжо́мся, астрыжаце́ся, астрыгу́цца; астрыжы́ся.

|| наз. стры́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)