Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

старарэжы́мны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да старога рэжыму; адсталы, аджыўшы.

Старарэжымныя часы.

|| наз. старарэжы́мнасць, -і, ж.

старасве́тчына, -ы, ж.

1. Даўніна, часы, якія даўно мінулі.

2. Тое, што створана ў далёкія часы і існуе да нашых дзён.

старасве́цкі, -ая, -ае.

1. Не сучасны па спосабе жыцця, звычках.

Старасвецкія формы гаспадарання.

2. Які быў даўней і захаваўся да гэтага часу; старамодны.

Старасвецкая каплічка.

Старасвецкае адзенне.

3. Вельмі стары.

Абапал гасцінца растуць старасвецкія дубы.

|| наз. старасве́цкасць, -і, ж.

стараславя́нскі, -ая, -ае.

Які звязаны з літаратурна-пісьмовай культурай славян эпохі 9—11 стст.

Стараславянская мова.

Стараславянскае пісьменства.

ста́раста, -ы, ДМ -у, Т -ам, мн. -ы, -аў, м.

Выбарная або назначаная асоба для вядзення спраў якога-н. невялікага калектыву, групы, для нагляду за выкананнем дысцыпліны, правіл унутранага распарадку і пад.

Сельскі с. — пасада ганаровая.

С. класа.

С. групы на філфаку.

ста́расць, -і, ж.

1. Перыяд жыцця пасля сталасці, калі паступова адбываецца аслабленне дзейнасці арганізма.

С. прыгнула да зямлі.

С. — не радасць (прыказка).

2. Доўгачасовае існаванне; зношанасць.

Слуп зваліўся ад старасці.

ста́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

1. Тое, што і жабрак; падарожны (божы) чалавек, вястун. (уст.)

С.-лірнік.

2. Манах, вопытны падзвіжнік, які валодае духоўнай мудрасцю і жыватворнай сілай дапамагаць малітвай і парадай.

Опцінскія старцы.

Празарлівы с.

3. Паважаны стары чалавек.

Мудры с.

|| ж. старчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х.

стара́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Рабочы, які займаецца саматужнай здабычай золата; золаташукальнік.

|| прым. стара́цельскі, -ая, -ае.

стара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Рабіць што-н. са стараннем.

С. на жніве.

2. з інф. Імкнуцца зрабіць што-н., прыкладаць намаганні да чаго-н.

С. выйсці раней на працу.

С. вучыцца.

|| зак. пастара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

старгава́цца гл. таргавацца.