Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напра́ва, прысл.

У правы бок, на правым баку.

Павярнуць н.

Направа і налева — без разбору, усім, усіх і пад.

напра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Адрамантаваць, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. рухавік.

2. што. Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

3. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.).

Н. памылак.

|| незак. напраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

напрадве́сні, прысл.

На зыходзе зімы, перад самым наступленнем вясны.

Сын прыехаў дамоў н.

напра́жыць, -ра́жу, -ра́жыш, -ра́жыць; -ра́жаны; зак., чаго.

Пражаннем прыгатаваць нейкую колькасць.

Н. бобу.

|| незак. напра́жваць, -аю, -аеш, -ае.

напрака́т, прысл.

У часовае карыстанне за плату.

Узяць веласіпед н.

напрактыкава́цца гл. практыкавацца.

напраку́дзіць гл. пракудзіць.

напралёт, прысл.

Без перапынку, увесь час.

Працаваць усю ноч н.

напрало́м, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, абставінамі (пры дасягненні мэты).

Ісці н.

Дзейнічаць н.

напра́мак, -мку, мн. -мкі, -мкаў, м.

1. Лінія руху, бок, у які накіраваны рух, дзеянне.

Ісці ў паўночным напрамку.

Змяніць н.

2. перан. Шлях развіцця чаго-н.

Н. развіцця краіны.

3. Участак фронту.

Баі на заходнім напрамку.

4. Грамадская, навуковая і інш. плынь.

Рэалістычны н. у літаратуры.

5. у знач. прысл. напра́мкам. У кірунку да чаго-н.

Пайсці напрамкам да лесу.

Браць (узяць) напрамак — пачынаць рухацца, ісці ў якім-н. напрамку.