каму́на, -ы, мн. -ы, -му́н, ж.
1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні маёмасці і працы.
Жыць камунай.
Працоўная к.
2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.
○
Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных мас у Парыжы ў 1871 г.; першая спроба ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту.
|| прым. камуна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Камунальныя выбары.
камуна́льны, -ая, -ае.
1. гл. камуна.
2. Які мае адносіны да гарадской гаспадаркі.
Камунальныя паслугі.
○
Камунальная кватэра — кватэра, у якой жывуць некалькі сямей.
камуна́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Член камуны (у 1 знач.).
2. Удзельнік Парыжскай камуны.
|| прым. камуна́рскі, -ая, -ае.
камуні́зм, -у, м.
Грамадска-эканамічная фармацыя, заснаваная на пабудове бяскласавага грамадства з агульнай уласнасцю на сродкі вытворчасці і з поўнай сацыяльнай роўнасцю ўсіх членаў грамадства, а таксама навуковая тэорыя стварэння такой фармацыі.
Навуковы к.
○
Ваенны камунізм — часовая эканамічная палітыка савецкай улады ў перыяд Грамадзянскай вайны (1918—1920 гг.) і ваеннай інтэрвенцыі.
|| прым. камуністы́чны, -ая, -ае.
К. светапогляд.
Камуністычная партыя.
камуніка́бельны, -ая, -ае.
Такі, з якім лёгка ўстанаўліваць кантакты і дамаўляцца аб чым-н.
К. чалавек.
|| наз. камуніка́бельнасць, -і, ж.
камуніка́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. часцей мн. Шляхі зносін, лініі сувязі, а таксама энерга-, цепла-, газа- і водазабеспячэнне.
Водныя камунікацыі.
Падземныя камунікацыі.
2. Паведамленне, абмен думкамі, перадача інфармацыі пры дапамозе мовы (кніжн.).
Вусная мова як адзін са сродкаў камунікацыі.
|| прым. камунікацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.) і камунікаты́ўны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Камунікацыйныя лініі.
Камунікатыўныя функцыі.
камуні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Член камуністычнай партыі.
|| ж. камуні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
камута́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Прыбор для змянення напрамку або пераключэння электрычнага току.
2. Род мясцовай тэлефоннай станцыі з ручным або аўтаматычным злучэннем тэлефонных ліній.
Званіць трэба праз к.
|| прым. камута́тарны, -ая, -ае.
камуфле́т, -у, М -ле́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Падземны выбух міны для разбурэння падземных збудаванняў праціўніка або разрыў артылерыйскага снарада без утварэння варонкі (спец.).
2. перан. Нечаканая непрыемнасць, няўдача (уст., жарт.).
|| прым. камуфле́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
камуфлі́раваць, -рую, -руеш, -руе, -руй; -раваны; незак., што.
Маскіраваць сродкамі камуфляжу.
|| зак. закамуфлі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.