Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

валацу́жны, -ая, -ае (разм.).

Уласцівы валацугу (валацузе); бадзяжны.

Валацужнае жыццё.

валачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; вало́к, -лакла́, -лакло́; валачы́; -ло́чаны; незак., каго-што.

1. Цягнуць волакам, не адрываючы ад паверхні чаго-н.

В. мех з бульбай.

2. Несці, везці што-н. цяжкае, з цяжкасцю.

В. вязанку сена.

3. што. Красці (разм.).

Валаклі з гаспадаркі ўсё, што маглі.

валачы́ся, -лаку́ся, -лачэ́шся, -лачэ́цца; -лачо́мся, -лачаце́ся, -лаку́цца; вало́кся, -лакла́ся, -лакло́ся; валачы́ся; незак.

1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.).

2. Ісці з цяжкасцю, плесціся (разм.).

Ледзь валокся з поля.

валачы́цца, -лачу́ся, -ло́чышся, -ло́чыцца; незак.

1. Цягнуцца па зямлі.

2. Блукаць, бадзяцца (разм.).

3. за кім. Заляцацца (разм., неадабр.).

За ёй валочыцца кінамеханік.

валачы́ць, -лачу́, -ло́чыш, -ло́чыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час).

Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.

2. Выцягваць з металу (спец.).

В. дрот.

|| наз. валачэ́нне, -я, н.

|| прым. валачы́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

В. стан.

валейбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ігрок у валейбол.

|| ж. валейбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

валейбо́л, -а, м.

Спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.

|| прым. валейбо́льны, -ая, -ае.

Валейбольная пляцоўка.

ва́лены, -ая, -ае.

Зроблены шляхам валення (гл. валіць² у 3 знач.).

В. абутак.

вале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Малодшая фігура ў ігральных картах.

Званковы в.

валёнкі, -нак і -нкаў, адз. валёнак, -нка, м.

Зімовы абутак з воўны, звалены ў выглядзе ботаў.