наўздаго́н, прысл. і прыназ.
1. прысл. Услед за тым, хто (што) аддаляецца, адыходзіць.
Крычаць н.
2. прыназ. з Д. Ужыв. пры абазначэнні асобы ці прадмета, што аддаляюцца і ўслед за якімі хто-, што-н. пасылаецца.
Н. яму паслалі тэлеграму.
наўздаго́нкі, прысл. (разм.).
Даганяючы, пераганяючы каго-, што-н.
Дзеці бегалі н.
наўздо́ўж, прысл. (разм.).
Тое, што і уздоўж.
наўзры́д, прысл.
У выразе: плакаць наўзрыд — плакаць моцна, уголас.
наўко́л, прысл. і прыназ. (разм.).
1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.).
2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 2 знач.).
наўме́, прысл.
1. У галаве, у думках.
Жывому жывое н.
2. (з адмоўем). Не да таго, не да гэтага.
Не н. цяпер вяселле.
наўмы́сны, -ая, -ае.
Які робіцца з намерам, свядома.
Н. падман.
Ён зрабіў гэта наўмысна (прысл.).
наўпро́ст, прысл. (разм.).
Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі.
Пайсці н.
наўра́д, прысл.
Малаверагодна (ужыв. часцей з часціцай «ці»).
Н. ці гэта яму ўдасца.