Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кашта́н², -а, м.

Пра масць коней: светла-каштанавы, рыжаваты.

кашта́навы, -ая, -ае.

1. гл. каштан.

2. Колеру каштана, чырванавата-карычневы.

Каштанавыя валасы.

каштары́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў.

Скласці к.

|| прым. каштары́сны, -ая, -ае.

кашто́ўнасць, -і, ж.

1. гл. каштоўны.

2. мн. -і, -ей. Каштоўная рэч, з’ява.

Захаванне каштоўнасцей.

Духоўныя каштоўнасці.

кашто́ўны, -ая, -ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану.

К. камень.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне.

Каштоўныя парады.

К. дакумент.

|| наз. кашто́ўнасць, -і, ж.

К. навуковай працы.

кашу́ля, -і, мн. -і, -шу́ль, ж.

Сарочка, рубашка.

|| прым. кашу́льны, -ая, -ае.

кашча́вы, -ая, -ае.

Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі.

Кашчавыя рукі.

|| наз. кашча́васць, -і, ж.

кашчу́нства, -а, н.

Блюзнерства, зневажальныя адносіны да таго, чым даражаць, што паважаюць як святыню (першапачаткова рэлігійную).

|| прым. кашчу́нскі, -ая, -ае.

кашчу́нстваваць, -вую, -вуеш, -вуе; -вуй; незак.

Блюзнерыць, праяўляць кашчунства да каго-, чаго-н.

кашчэ́й, -я, м.

1. (з вялікай літары). У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

К.

Бессмяротны.

2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).