Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кашало́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Род зубатых кітоў з вялікай галавой.

|| прым. кашало́тавы, -ая, -ае.

ка́шаль, -шлю, м.

Сутаргавы выдых з хрыпам і шумам (пры захворванні дыхальных шляхоў).

Моцны к.

кашамі́р і кашмі́р, -у, м.

Тонкая шарсцяная або напаўшарсцяная тканіна.

|| прым. кашамі́равы, -ая, -ае і кашміро́вы, -ая, -ае.

кашані́ль, -і, ж.

Агульная назва некаторых відаў насякомых, з цела самак якіх здабываюць чырвоную фарбу, кармін.

|| прым. кашані́левы, -ая, -ае і кашані́льны, -ая, -ае.

каша́ра, -ы, мн. -ы, -ша́р, ж.

Вялікі загон, агароджанае месца на полі, дзе летам трымаюць жывёлу.

каша́чы гл. кошка.

кашла́ты, -ая, -ае.

1. Пакрыты густой доўгай поўсцю ці валасамі; калматы.

К. сабака.

Кашлатыя валасы.

2. 3 густым веццем, шырокімі лапкамі; разгалісты.

Кашлатая елка.

|| наз. кашла́тасць, -і, ж.

кашла́ціць, -ла́чу, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; незак., каго-што (разм.).

Касмаціць, кудлаціць.

ка́шляць, -яю, -яеш, -яе; незак.

Пераносіць прыступ кашлю; хварэць на кашаль.

|| аднакр. кашляну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

кашма́, -ы́, мн. ко́шмы і (з ліч. 2, 3, 4) кашмы́, ко́шмаў, ж.

Вялікі кусок лямцу, а таксама посцілка з такога лямцу.

|| прым. кашмо́вы, -ая, -ае.