Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі.

Прыляцелі дзікія качкі.

|| памянш. ка́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. качы́ны, -ая, -ае.

качкано́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Яйцаносная млекакормячая жывёліна, у якой пярэдняя частка галавы выцягнута і заканчваецца шырокай дзюбай, падобнай на качыную (водзіцца ў Аўстраліі і Тасманіі).

качу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Драўлянае кола, якое качаюць дзеля забавы.

2. Драўляны прадмет цыліндрычнай формы, з дапамогай якога ставяць у печ і вымаюць з печы вялікія чыгуны.

|| прым. качу́лачны, -ая, -ае.

качэ́лі, -яў.

Тое, што і арэлі.

|| прым. качэ́льны, -ая, -ае.

качэ́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.

Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой качуюць.

К. аленяводаў.

качэ́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які вядзе качавы лад жыцця; вандроўнік.

|| ж. качэ́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. качэ́ўніцкі, -ая, -ае.

ка́ша, -ы, мн. -ы, каш, ж.

1. Густая страва са звараных круп.

Манная к.

Аўсяная к.

2. перан. Разрэджаная маса чаго-н., падобная з выгляду на гэту страву.

Снег ператварыўся ў кашу.

3. перан. Беспарадак, неразбярыха.

У яго ў галаве к.

Бярозавая каша — розгі або дубец, рэмень і пад.

Заварыць кашу — распачаць якую-н. непрыемную, клапатлівую справу.

Кашы не зварыш з кім — не дагаворышся з кім-н., не зробіш справу.

Мала кашы еў — малады, нявопытны, недастаткова дужы.

|| памянш. ка́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 знач.).

кашава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Повар у вайсковай часці.

|| ж. кашава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

кашава́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак. (разм.).

Быць кашаварам.

кашалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Невялікая, звычайна скураная сумачка для грошай.

Новы к.

|| прым. кашалько́вы, -ая, -ае.