Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

натачы́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -то́чыць; -то́чаны; зак., чаго.

Пра грызуноў, насякомых: нагрызці нейкую колькасць чаго-н.

Мышы натачылі дзірак.

|| незак. нато́чваць, -ае.

натвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што і чаго.

Нарабіць чаго-н. непажаданага, дрэннага.

натка́ць, -тку́, -тчэ́ш, -тчэ́; -тчо́м, -тчаце́, -тку́ць; -тчы́; -тка́ны; зак., чаго.

Вырабіць тканнем у якой-н. колькасці.

Наткала дзесяць сувояў палатна.

наткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. на што. Наскочыць на што-н. вострае.

Н. на сук.

2. на каго-што. Рухаючыся, нечакана сутыкнуцца з кім-, чым-н.

Н. на засаду.

3. перан., на што. Нечакана, выпадкова выявіць, знайсці што-н.

Н. на цікавую кніжку.

Н. на след.

|| незак. натыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

наткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. каго-што.

Праткнуўшы, насадзіць на вастрыё, стрыжань.

Н. матыля на шпільку.

|| незак. натыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

натлумі́ць, -лумлю́, -лу́міш, -лу́міць; зак., што.

Пазбавіць здольнасці ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыць.

Н. галаву за дзень.

нато́птваць гл. натаптаць.

нато́ркаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго (разм.).

Уваткнуць, натыкаць у што-н. многа чаго-н.

Н. іголак у падушачку.

нато́ўп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вялікае зборышча людзей.

нато́чваць¹, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і тачыць¹ (у 1 знач.).