Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кафта́н гл. каптан.

кафэ́, нескл., н.

Невялікі рэстаран, дзе падаюць каву, чай, закускі і пад.

кафэшанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кафэ або рэстаран з адкрытай сцэнай для выступленняў артыстаў, якія выконваюць нумары забаўляльнага характару.

кафява́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тое, што і кававарка.

|| прым. кафява́рны, -ая, -ае.

кафямо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і кавамолка.

Электрычная к.

каха́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м. (разм.).

1. Любы, каханы (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўнік.

каха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Любая, каханая (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўніца.

каха́нне, -я, н.

Вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу.

Першае к.

Прызнацца ў каханні.

каха́ны, -ая, -ае.

1. Які выклікае каханне, да якога накіравана каханне.

К. хлопец.

2. у знач. наз. каха́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, каго кахаюць.

|| ж. каха́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

каха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Кахаць адзін аднаго.