Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

Талму́д, -а, М -дзе, м. (з вялікай літары).

У іўдзейскай рэлігіі: звод тлумачэнняў Старога Запавету і рэлігійныя, маральныя, бытавыя прадпісанні, заснаваныя на гэтых тлумачэннях.

|| прым. талмуды́сцкі, -ая, -ае.

талмуды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік вучэння, выкладзенага ў Талмудзе, і тлумачальнік Талмуда.

2. перан. Начотчык, схаласт.

тало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка якога-н. дакумента, якая аддзяляецца ад цэлага або, наадварот, застаецца пасля аддзялення, а таксама кантрольны лісток на атрыманне чаго-н., карыстанне чым-н.

Т. на праезд.

Адрыўны т.

Т. на дровы.

|| памянш. тало́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. тало́нны, -ая, -ае.

талсто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Шырокая, доўгая кашуля ў складку з поясам.

та́лы, -ая, -ае.

1. Які адтаў пад уздзеяннем цяпла.

Т. снег.

Талая зямля.

2. Які ўтварыўся ад раставання снегу або лёду (пра ваду).

Талая вада.

тальк, -у, м.

Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, які выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

Прысыпаць талькам.

|| прым. та́лькавы, -ая, -ае.

та́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маток пражы або нітак рознай велічыні.

Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.

2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі.

Наматаць ніткі на тальку.

та́лька², -і, ДМ -льцы, ж.

Тое, што і тальк.

та́льма, -ы, мн. -ы, тальм і -аў, ж. (уст.).

Жаночая доўгая накідка без рукавоў.

талья́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Аднарадны рускі гармонік.

Даносіліся гукі тальянкі.