Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць і скарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; незак., што і без дап.

Разрыхляць бараной зямлю.

|| зак. паскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны і заскаро́дзіць, -ро́джу, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны.

|| наз. скаро́джанне, -я, н. і скарадзьба́, -ы́, ж.

скаро́міна, -ы, ж. (разм.).

Скаромная ежа, скаромнае.

У набожных сем’ях не дазвалялася есці ў пост скароміну.

скаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца; незак. (разм.).

Есці ў пост скаромную ежу.

|| зак. аскаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца.

скаро́міць, -млю, -міш, -міць; незак., каго-што (разм.).

Карміць скаромнай ежай у посныя дні.

|| зак. аскаро́міць, -млю, -міш, -міць.

скаро́мны, -ая, -ае.

Пра малочную, мясную ежу, якую не ўжываюць вернікі ў час посту.

Скаромная ежа.

Не есці скаромнага (наз.).

скаро́чвацца гл. скараціцца.

скарпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ядавітая павукападобная членістаногая жывёліна, якая водзіцца ў трапічных і субтрапічных паясах.

|| прым. скарпіёнавы, -ая, -ае.

С. яд.

скарчане́лы, -ая, -ае.

Які азябнуў ад холаду; замерзлы.

Скарчанелыя пальцы.

|| наз. скарчане́ласць, -і, ж.

скарчане́ць гл. карчанець.

скары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Цвёрды вонкавы слой хлеба, батона і пад.

Цвёрдая с. ў пірага.

2. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.

Снегавая с.

|| памянш. скары́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. скары́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).