раскрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., каго-што.
Раскінуць крыжам (рукі).
|| незак. раскрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. раскрыжо́ўванне, -я, н.
|| наз. раскрыжава́нне, -я, н.
раскрытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што.
Падвергнуць рэзкай крытыцы.
Р. выступленне.
Р. парушальнікаў працоўнай дысцыпліны.
|| незак. раскрытыко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
раскры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што-н. складзенае).
Парашут раскрыўся.
Парасон раскрыўся.
2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.
Дзіця раскрылася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам.
Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.
4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.
Р. перад сябрам.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца.
Злачынства раскрылася.
|| незак. раскрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
раскры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.
1. Адкрыць шырока, разгарнуць; распасцерці што-н. складзенае.
Р. дзверы.
Р. кнігу.
Р. парасон.
2. Вызваліць ад таго, што накрывае каго-, што-н.; агаліць.
3. Выявіць, зрабіць вядомым што-н. невядомае; выкрыць.
Р. акцёрскія здольнасці.
Р. тайну.
Р. злачынства.
4. Растлумачыць, паказаць сутнасць чаго-н.
Р. змест твора.
5. Знайсці, устанавіць, адкрыць у выніку назіранняў, даследаванняў.
Р. стаянку першабытнага чалавека.
6. Расказаць аб сваіх думках, пачуццях.
Р. свае думкі сябрам.
|| незак. раскрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. раскрыццё, -я́, н.
раскрышы́цца гл. крышыцца.
раскуда́хтацца, -хчуся, -хчашся, -хчацца; -хчыся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна і доўга кудахтаць.
Куры раскудахталіся.
2. перан. Раскрычацца без толку, без прычыны (разм.).
раскудзе́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; зак. (разм.).
Растрапацца, раздзяліцца на валокны.
Вяроўка раскудзелілася.
|| незак. раскудзе́львацца, -аецца.
раскудзе́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што (разм.).
Растрапаць, раздзяліць на валокны; раскудлаціць.
Вецер раскудзеліў валасы.
|| незак. раскудзе́льваць, -аю, -аеш, -ае.
раскудла́ціцца, -ла́чуся, -ла́цішся, -ла́ціцца; зак. (разм.).
Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску).
|| незак. раскудла́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.