раскры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разгарнуцца, раскласціся, распасцерціся (пра што-н. складзенае).

Парашут раскрыўся.

Парасон раскрыўся.

2. Вызваліцца ад таго, чым быў пакрыты; агаліцца.

Дзіця раскрылася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць бачным, адкрыцца вачам.

Перад вачамі раскрыўся прыгожы краявід.

4. Праявіць, выявіць сябе; адкрыцца.

Р. перад сябрам.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вядомым; выкрыцца.

Злачынства раскрылася.

|| незак. раскрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)