Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

настая́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кіраўнік праваслаўнага або каталіцкага мужчынскага манастыра; ігумен; абат.

2. Старшы святар у праваслаўнай царкве.

настая́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Кіраўніца жаночага праваслаўнага або каталіцкага манастыра.

настая́цца¹, -таю́ся, -таі́шся, -таі́цца; -таі́мся, -таіце́ся, -тая́цца; -то́йся; зак. (разм.).

Доўга, многа пастаяць.

Настаяўся ў чарзе.

настая́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -аі́цца; зак.

Тое, што і настояцца.

Чай добра настаяўся.

|| незак. насто́йвацца, -аецца.

настая́ць¹, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак., на чым і без дап.

Дамагчыся выканання чаго-н.

Н. на сваім.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

настая́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -стаі́ць; зак., чаго (разм.).

Пра хатнюю жывёлу: ператварыць подсціл у гной.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

насто́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Вадкасць, якая змяшчае выцяжку з расліннага або жывёльнага рэчыва.

Н. ліпавага цвету.

2. перан. Густы пах якога-н. рэчыва (раслін, ягад і пад.).

Верасовы н.

|| прым. насто́йны, -ая, -ае.

насто́йка, -і, ДМо́йцы, мн. -і, -то́ек, ж.

1. Спіртны напітак, настоены на ягадах або травах.

Вішнёвая н.

2. Тое, што і настой (у 1 знач.).

Валяр’янавая н.

|| прым. насто́ечны, -ая, -ае.

насто́йлівы, -ая, -ае.

1. Рашучы ў дасягненні чаго-н.

Н. вучань.

2. Які выражае рашучасць або ажыццяўляецца з рашучасцю, упартасцю.

Н. стук.

Настойлівыя пошукі.

Настойліва (прысл.) стаяць на сваім.

|| наз. насто́йлівасць, -і, ж.

насто́лькі, прысл.

У такой меры, ступені.

Не думаў, што ён н. хітры.