Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кампрамі́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Пагадненне з кім-н. на аснове ўзаемных уступак.

Пайсці на к.

|| прым. кампрамі́сны, -ая, -ае.

Кампраміснае рашэнне.

кампрэ́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Змочаная вадой або лекавым растворам павязка на хворае месца.

Пакласці к. на руку.

|| прым. кампрэ́сны, -ая, -ае.

кампрэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для сціскання паветра, пары, газаў.

Кіслародны к.

|| прым. кампрэ́сарны, -ая, -ае.

камп’ю́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электроннае прыстасаванне для апрацоўкі і захоўвання вялікага аб’ёму інфармацыі (у 1 знач.) з дапамогай спецыяльных камп’ютарных праграм.

Персанальны к.

Сучасны к.

|| прым. камп’ю́тарны, -ая, -ае.

Камп’ютарная праграма.

Камп’ютарная сістэма.

камп’ютарызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) камп’ютарызацыю.

К. навучальныя ўстановы.

камп’ютарыза́цыя, -і, ж.

Шырокае выкарыстанне камп’ютараў ва ўсіх сферах жыцця грамадства, перавод працаёмкіх аперацый і працэсаў на камп’ютарную аснову.

Праграма камп’ютарызацыі навукі.

камса́, -ы́, ж.

Тое, што хамса.

камсамо́л, -а, м.

Скарачэнне: Камуністычны саюз моладзі — грамадская арганізацыя моладзі ў СССР (1918—1991 гг.).

|| прым. камсамо́льскі, -ая, -ае.

К. білет.

Камсамольская арганізацыя.

камсамо́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Член камсамола.

|| ж. камсамо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. камсамо́льскі, -ая, -ае.

камсо́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Камсамольскі арганізатар — выбарны кіраўнік пярвічнай камсамольскай арганізацыі.

|| прым. камсо́ргаўскі, -ая, -ае (разм.).