Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ката́ліз, -у, м. (спец.).

Узбуджэнне хімічнай рэакцыі або змяненне яе хуткасці пад уздзеяннем каталізатара.

|| прым. ката́лізны, -ая, -ае.

каталіза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Рэчыва, якое паскарае ход хімічнай рэакцыі.

|| прым. каталіза́тарны, -ая, -ае.

каталі́к гл. католік.

каталіко́с, -а, м.

Тытул патрыярха ў армяна-грыгарыянскай, а таксама ў грузінскай праваслаўнай царкве.

каталіцы́зм, -у, м. і каталі́цтва, -а, н.

Адзін з асноўных кірункаў хрысціянства з царкоўнай арганізацыяй, якую ўзначальвае Папа Рымскі.

|| прым. каталі́цкі, -ая, -ае.

каталі́чка гл. католік.

катало́г, -а, Мо́зе, мн. -і, -аў, м.

Спіс, сістэматызаваны пералік якіх-н. аднародных прадметаў (кніг, экспанатаў, тавараў і пад.).

К. часопісаў.

К. крытычнай літаратуры.

Зорны к.

|| прым. катало́жны, -ая, -ае.

ката́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (уст.).

Рабочы, які займаецца падвозам грузаў на тачцы.

катамара́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паруснае або маторнае судна з двух паралельных карпусоў злучаных між сабой агульнай палубай.

Пасажырскі к.

2. Невялікае прагулачнае судна з парным сядзеннем, якое працуе па прынцыпе веласіпеда; водны веласіпед.

|| прым. катамара́нны, -ая, -ае.

ката́нгенс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Трыганаметрычная функцыя, роўная адносінам косінуса да сінуса.