Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

скара́цца гл. скарыцца.

скара́ць гл. скарыць.

скарачэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скараціцца, скараціць.

2. Скарочанае абазначэнне, назва каго-, чаго-н.

Умоўныя скарачэнні.

3. Пропуск у якім-н. тэксце.

Раман друкуецца са скарачэннямі.

4. Звальненне з работы (разм.).

С. штату.

5. У словаўтварэнні: усячэнне слова, а таксама частка слова ці цэлае слова, утвораныя шляхам такога ўсячэння.

Слоўнік скарачэнняў.

скарб, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. звычайна мн. Грошы, каштоўныя дарагія рэчы, каштоўнасці, схаваныя дзе-н.

Незлічоныя скарбы і багацце.

2. перан.; звычайна мн. Духоўныя і культурныя каштоўнасці (кніжн.).

Скарбы духоўнай культуры беларускага народа.

3. перан. Пра каго-, што-н. вельмі вялікай вартасці.

Гэты артыст — сапраўдны с.

4. Багацце, маёмасць, хатнія рэчы.

Уласны с.

ска́рбніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. уст. Месца захоўвання дарагіх рэчаў, каштоўнасцей.

Княжаская с.

2. перан. Сукупнасць культурных, духоўных каштоўнасцей, сканцэнтраванне чаго-н. вельмі каштоўнага.

Паэзія Якуба Коласа і Янкі Купалы — с. беларускай літаратуры.

скарбо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Бляшанка, скрыначка з вузкай шчылінай для збірання і захоўвання грошай.

Ссыпаць манеты ў скарбонку.

2. Тое, што і скарбніца (у 2 знач.).

|| прым. скарбо́начны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. збор.

ска́рга, -і, ДМ -рзе, мн. -і, -аў, ж.

1. Выражэнне незадавальнення, нараканне з прычыны непрыемнасцей.

Скаргі дзяцей.

2. Афіцыйная заява аб незаконным дзеянні якой-н. асобы, установы, арганізацыі.

Напісаць скаргу.

Кніга скаргаў.

|| прым. ска́ргавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

ска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак.

1. на каго-што і са злуч. «што». Выказваць скаргі (у 1 знач.).

С. на нястачу.

Яна скардзіцца, што ўвесь час хворая.

2. на каго-што. Падаваць скаргу (у 2 знач.).

С. ў суд.

3. на каго (што). Даносіць, нагаворваць (разм.).

С. начальству на калегу.

|| зак. паска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца і наска́рдзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца (да 3 знач.).

ска́ржнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто падае скаргу (у 2 знач.).

|| ж. ска́ржніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

скармі́ць, скармлю́, ско́рміш, ско́рміць; ско́рмлены; зак., што.

Зрасходаваць на корм каму-н.

С. каровам кукурузны сілас.

|| незак. ско́рмліваць, -аю, -аеш, -ае.