Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наду́мацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Вырашыць зрабіць што-н.

Надумаліся паехаць на Нарач.

2. Многа падумаць.

Як надумаешся, дык заснуць не можаш ноччу.

наду́маць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і з інф.

Задумаць зрабіць што-н., прыняць якое-н. рашэнне.

Як надумала, так і зраблю.

|| незак. наду́мваць, -аю, -аеш, -ае.

надушы́цца гл. душыць².

надушы́ць¹, -душу́, -ду́шыш, -ду́шыць; -ду́шаны; зак., каго-чаго (разм.).

Раздушыць, расплюшчыць нейкую колькасць каго-, чаго-н.

Н. ягад.

надушы́ць² гл. душыць².

надхво́сце, -я, н.

Частка апярэння ў птушак, што знаходзіцца на спіне каля хваста.

надхма́р’е, -я, н.

Прастора над хмарамі.

Выглянуў месяц з надхмар’я.

|| прым. надхма́рны, -ая, -ае.

надымі́ць гл. дыміць.

надысці́, надыду́, нады́дзеш, нады́дзе; надышо́ў, -шла́, -шло́; нады́дзі; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, наблізіцца.

Надышоў час расстання.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ахапіць, авалодаць.

Зноў надышоў страх.

3. Прыйсці, з’явіцца куды-н. (разм.).

Неўзабаве надышлі астатнія.

|| незак. надыхо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. надыхо́д, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

нады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап.

Уволю, многа падыхаць.

Н. горным паветрам.