Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наво́рваць гл. наараць.

наво́хрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Пафарбаваць вохрай.

|| незак. наво́хрываць, -аю, -аеш, -ае.

наво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Шчыток або павязка для аховы вачэй ад чаго-н.

2. Шчыток на вуздэчцы, які не дае пужліваму каню глядзець па баках.

наво́чны¹, -ая, -ае.

Які надзяваецца на вочы для аховы ад чаго-н.

Н. шчыток.

наво́чны², -ая, -ае (разм.).

Тое, што і наглядны.

Навочная агітацыя.

наво́шта, прысл.

Тое, што і нашто.

навуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Лінейка ў выглядзе трохвугольніка, пры дапамозе якой вычэрчваюцца прамыя вуглы і праводзяцца перпендыкулярныя лініі.

2. Накладка для замацавання або аздаблення вуглоў (рамы, скрыні і пад.).

навуго́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на вугле.

Навугольная вежа.

наву́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што і каго-чаго.

Налавіць вудай.

Н. акунёў.

|| незак. наву́джваць, -аю, -аеш, -ае.

наву́ка, -і, ДМу́цы, мн. -і, -ву́к, ж.

1. Сістэма ведаў аб заканамернасцях развіцця прыроды, грамадства і мыслення, а таксама асобная галіна гэтых ведаў

Развіццё навукі.

Гуманітарныя навукі.

2. толькі адз. Навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту.

Гэтая справа патрабуе навукі.

3. толькі адз. Павучанне, настаўленне; урок.

Гэта будзе навукай на ўсё жыццё.

4. толькі адз. Навучанне, вучоба (разм.).

Хлопец здатны да навукі.

|| прым. навуко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Навуковая праблема.