канспіра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Той, хто карыстаецца канспірацыяй.
|| прым. канспіра́тарскі, -ая, -ае.
канспіраты́ўны, -ая, -ае.
Звязаны з канспірацыяй; тайны, падпольны.
К. сход.
Канспіратыўная кватэра.
|| наз. канспіраты́ўнасць, -і, ж.
канспіра́цыя, -і, ж.
Сістэма і метады, якія прымяняюцца для захоўвання ў тайне дзейнасці каго-, чаго-н.; захоўванне тайны.
Строгая к.
|| прым. канспірацы́йны, -ая, -ае.
канста́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).
Пастаянная велічыня.
|| прым. канста́нтны, -ая, -ае.
канстатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што і без дап.
Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць, несумненнасць чаго-н.
К. факт.
|| наз. канстата́цыя, -і, ж. і канстатава́нне, -я, н.
канстру́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Спецыяліст, які канструюе (у 1 знач.), стварае канструкцыю чаго-н.
К. авіямадэлей.
2. Дзіцячая гульня — набор дэталей для канструявання.
|| прым. канстру́ктарскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
Канструктарскае бюро.
канструктыві́зм, -у, м.
Кірунак у розных галінах мастацтва і літаратуры 20 ст., у аснове якога ляжаць прынцыпы прастаты і эканамічнасці форм, імкненне выразіць у творах мастацтва канструктыўныя, тэхнічныя ўласцівасці матэрыялу.
|| прым. канструктыві́сцкі, -ая, -ае.
канструктыві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік канструктывізму.
|| ж. канструктыві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. канструктыві́сцкі, -ая, -ае.
канструкты́ўны, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да канструкцыі (у 1 знач.), патрэбны для канструявання (спец.).
Канструктыўныя асаблівасці збудавання.
2. Які складае аснову чаго-н.; важны (кніжн.).
Канструктыўная прапанова.
|| наз. канструкты́ўнасць, -і, ж. (да 2 знач.).
канстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і пад., а таксама само збудаванне, механізм.
К. моста.
Новая к.
2. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў.
К. складанага сказа.
Сінтаксічная к.
|| прым. канструкцы́йны, -ая, -ае.
Канструкцыйныя матэрыялы.