Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

распара́дак, -дку, м.

Устаноўлены парадак у якой-н. справе.

Р. дня.

Правілы ўнутранага распарадку.

распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. распарадзіцца.

2. Кіраваць, ведаць кім-, чым-н.

У доме ўсім распараджаецца бацька.

3. Весці сябе як гаспадар; камандаваць.

Р. ў чужой хаце.

распараджэ́нне, -я, н.

1. гл. распарадзіцца.

2. мн. -і, -яў. Загад, пастанова.

Аддаць р.

распарадзі́цца, -джу́ся, -дзі́шся, -дзі́цца; -дзі́мся, -дзіце́ся, -дзя́цца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць.

Р. наконт адпраўкі экспедыцыі.

2. Паклапаціцца аб выкананні чаго-н. належным чынам.

Р. па-гаспадарску грашыма.

|| незак. распараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. распараджэ́нне, -я, н.

распара́длівы, -ая, -ае.

Які ўмее добра кіраваць, распараджацца чым-н.

Р. начальнік.

|| наз. распара́длівасць, -і, ж.

распара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая адказвае за даручаную ёй справу і непасрэдна кіруе ёй.

Р. работ.

|| ж. распара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. распара́дчыцкі, -ая, -ае.

распаро́цца гл. пароцца².

распаро́ць¹ гл. пароць¹.

распаро́ць² гл. пароць².

распа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размякчыцца, размякнуць пад дзеяннем пары, гарачай вады.

Рэпа добра распарылася.

2. Разагрэцца да поту; разгарачыцца (разм.).

Р. ў лазні.

|| незак. распа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.