распа́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размякчыцца, размякнуць пад дзеяннем пары, гарачай вады.

Рэпа добра распарылася.

2. Разагрэцца да поту; разгарачыцца (разм.).

Р. ў лазні.

|| незак. распа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)