Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

насланнё, -я́, н.

1. Напасць, няшчасце.

Што за н.!

2. Тое, што паслана нібы «нячыстай сілай»; прывід.

насла́ць¹, нашлю́, нашле́ш, нашле́; нашлём, нашляце́, нашлю́ць; нашлі́; насла́ны; зак.

1. каго-чаго. Прыслаць у нейкай колькасці.

Н. падарункаў.

2. што і чаго. Напусціць на каго-н. няшчасце, бяду і пад.

Н. хваробу.

|| незак. насыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

насла́ць², -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; насцялі́; насла́ны; зак.

1. гл. слаць².

2. чаго. Разаслаць, пакласці раўнамерным слоем на паверхні чаго-н.

Н. саломы на начлег.

3. што. Зрабіць, пабудаваць насціл (з дошак, бярвення і пад.).

Н. падлогу.

|| незак. насціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. насціла́нне, -я, н.

насле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., што.

1. Атрымаць (атрымліваць) у спадчыну якія-н. уласцівасці, якасці бацькоў, продкаў.

Н. многія рысы характару ад маці.

2. толькі незак., што і каму-чаму. Быць прадаўжальнікам якой-н. дзейнасці, якіх-н. традыцый; браць што-н. за ўзор.

Н. фальклорную паэтыку.

|| наз. насле́даванне, -я, н.

насле́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне; спадкаемец.

Законны н.

2. перан. Пераемнік, прадаўжальнік якой-н. справы; нашчадак.

Наследнікі лепшых традыцый.

|| ж. насле́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

насле́дны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца наследнікам прастола.

Н. прынц.

наслі́ніць гл. слініць.

насло́йванне гл. наслаіць.

наслужы́цца, -лужу́ся, -лу́жышся, -лу́жыцца; зак. (разм.).

Многа, доўга паслужыць.

Н. за сваё жыццё.

наслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пачуць, паслухаць многа чаго-н.

Н. казак.

Н. розных прамоўцаў.

2. Атрымаць задавальненне, слухаючы.

Н. спеваў салаўя.

Н. музыкі.