Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наска́рдзіцца гл. скардзіцца.

наско́к, -у, м.

1. Імклівы напад, скачок з мэтай нападу.

Н. звера.

2. перан. Грубыя, беспадстаўныя нападкі, абвінавачанні супраць каго-н.

Адміністрацыйны н.

З наскоку — не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся.

наско́кам, прысл.

1. 3 разгону, хутка; адразу.

Матэматыку н. не вывучыш.

2. Наездам, мімаходам.

Бываць на ўчастку н.

наско́чыць, -ко́чу, -ко́чыш, -ко́чыць; зак.

1. на каго-што. З ходу, з разгону наткнуцца на каго-, што-н.

Н. на плот.

2. на каго (што). Раптоўна накінуцца, напасці на каго-н.

Мядзведзь наскочыў на чалавека.

3. Нечакана з’явіцца (прыехаць, прыйсці і пад.).

Партызаны наскочылі з лесу.

4. перан. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца і г.д. (пра вецер, мяцеліцу і пад.).

Наскочыў мароз.

5. Пра час, пару года: хутка надысці, настаць (разм.).

А тут і жніво наскочыла.

наскро́зь, прысл.

1. Праз усю таўшчыню чаго-н.

Прамокнуць н.

2. перан. Поўнасцю, цалкам.

Лес н. апавіты змрокам.

Бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.

наскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла і -рабла́, -рэ́бла і -рабло́; -рабі́; -рэ́бены; зак., чаго.

1. Скрабучы, сабраць або набраць нейкую колькасць чаго-н.

Н. мукі.

2. Начысціць, скрабучы (пра моркву, буракі і пад.).

Н. бульбы на вячэру.

3. перан. 3 цяжкасцю сабраць, набраць (разм.).

Н. грошай.

|| незак. наскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

наску́бці, -кубу́, -кубе́ш, -кубе́; -кубём, -кубяце́, -кубу́ць; -ку́б; -ку́бла; -кубі́; -ку́бены; зак.

1. чаго. Скубучы, набраць або сабраць у нейкай колькасці.

Н. сена.

Н. пер’я на падушку.

2. Нацягаць, натузаць (разм.).

Н. за валасы.

|| незак. наскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і наску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

наску́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Від кароставага кляшча, які паразітуе на скуры жывёлы.

наску́рны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца, праяўляецца на скуры.

Н. сып.

наслаі́ць, -лаю́, -ло́іш, -ло́іць; -лаі́ў, -лаі́ла; -лаі́; -ло́ены; зак., чаго.

1. Накласці слаямі.

Н. цеста.

2. Падзяліць на слаі нейкую колькасць чаго-н.

|| незак. насло́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. насло́йванне, -я, н.