Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

касма́ты, -ая, -ае.

1. 3 доўгай густой поўсцю; лахматы.

К. сабака.

Касматая шапка.

2. 3 доўгімі валасамі; валасаты.

Касматая галава.

|| наз. касма́тасць, -і, ж.

касма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; незак., каго-што (разм.).

Рабіць касматым, лахматым.

К. валасы.

|| зак. раскасма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.

касмачы́, -о́ў (разм.).

Доўгія ўзлахмачаныя пасмы валасоў.

касметало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца лячэбнай касметыкай.

|| прым. касметалагі́чны, -ая, -ае.

касмето́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па касметалогіі.

касме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Вучэнне аб сродках і метадах паляпшэння знешняга выгляду чалавека.

2. Сродкі і спосабы догляду скуры твару, цела і інш., якія выкарыстоўваюцца для падтрымання іх здаровага стану і прыгожага выгляду.

Дэкаратыўная к.

Натуральная к.

Магазін касметыкі.

|| прым. касметы́чны, -ая, -ае.

касметы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Невялікая сумачка для прадметаў касметыкі.

2. Спецыялістка па касметычным доглядзе твару, цела.

касмі́чны, -ая, -ае.

1. гл. космас.

2. перан. Грандыёзны, велізарны.

Касмічныя маштабы.

касмы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і касмыль.

касмыкава́ты, -ая, -ае (разм.).

Які выступае касмыкамі, складаецца з касмыкоў.

Касмыкаватая кудзеля.

|| наз. касмыкава́тасць, -і, ж.