Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

каске́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкі мужчынскі галаўны ўбор з казырком і аколышкам.

ка́слаўка, -і, ДМ -лаўцы, мн. -і, -лавак, ж. (разм.).

Пасма валасоў, травы, лёну і пад.

касма...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да космасу, да касмалогіі, напр.: касмафізіка, касмахімія, касмахраналогія;

2) які мае адносіны да касманаўтыкі як да навукі, напр.: касмабіялогія, касмамедыцына, касмапсіхалогія;

3) які мае адносіны да касмічных палётаў, да знаходжання чалавека ў космасе, напр.: касмаадкрывальнік, касмаплавальнік, касмаплаванне, касмапраходзец, касмацэнтр.

касмаго́нія, -і, ж. (спец.).

Вучэнне аб паходжанні касмічных цел і іх сістэм.

К.

Сонечнай сістэмы.

|| прым. касмагані́чны, -ая, -ае.

касмадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка з комплексам спецыяльных збудаванняў і тэхнічных сродкаў для запуску касмічных караблёў і штучных спадарожнікаў Зямлі.

|| прым. касмадро́мны, -ая, -ае.

касмало́гія, -і, ж.

Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.

|| прым. касмалагі́чны, -ая, -ае.

касмана́ўт, -а, Ма́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст, удзельнік палёту ў космас.

|| ж. касмана́ўтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. касмана́ўцкі, -ая, -ае.

касмана́ўтыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Тэорыя і практыка палётаў у космас.

Дасягненні касманаўтыкі.

касмапалі́т, -а, М -ліце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік касмапалітызму.

|| ж. касмапалі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.

касмапаліты́зм, -у, м.

1. Ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі або ўвогуле адмаўляе паняцце нацыянальных традыцый і нацыянальнай культуры.

2. Ідэалогія, светапогляд, згодна з якім усе народы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі.

|| прым. касмапаліты́чны, -ая, -ае.