Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

карэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. гл. карэта.

2. Рухомая частка некаторых машын, механізмаў, апаратаў (спец.).

К. вязальнай машыны.

|| прым. карэ́тачны, -ая, -ае.

карэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Драўляны або металічны коўш (у 1 знач.) з ручкай для зачэрпвання вады, квасу і пад.; конаўка.

|| прым. карцо́вы, -ая, -ае.

карэ́ць, -рэ́ю, -рэ́еш, -рэ́е; незак.

Рабіцца карэлым, каравым (ад гразі).

карэя́нка гл. карэйцы.

ка́са, -ы, мн. -ы, кас, ж.

1. Аддзяленне ў банку і іншых установах, дзе праводзяцца грашовыя аперацыі; памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне.

Разлічыцца ў касе.

Білетная к.

Магазінная к.

2. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства.

Здаць касу.

3. Апарат, на якім адціскаюцца квіткі з указаннем атрыманай сумы, а таксама кабінка, месца, дзе знаходзіцца гэты апарат і работнік, які яго абслугоўвае.

Выбіць у касе булку хлеба.

4. У друкарскай справе: скрынка з наборам друкарскага шрыфту (уст.).

Наборная к.

|| прым. ка́савы, -ая, -ае.

каса́¹, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Доўгія заплеценыя разам валасы.

Улажыць касу вакол галавы.

Расплесці касу.

каса́², -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад.

Кляпаць касу.

Найшла каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі — вельмі многа.

|| памянш. ко́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

каса́³, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж.

Доўгая вузкая паласа, што цягнецца ад берага; мыс.

Намыўная к.

каса́⁴, -ы́, мн. ко́сы і (з ліч. 2, 3, 4) касы́, кос, ж. (разм.).

Селязёнка.

каса... (а таксама коса...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «коса», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: касаплечы, касароты, касавокі.