вакхана́лія, -і, ж.
1. звычайна мн. У антычным свеце: свята ў гонар бога віна і весялосці Вакха.
2. перан. Крайняя ступень беспарадку, разгульнага балявання.
|| прым. вакхана́льны, -ая, -ае.
вакха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
У антычным свеце: жрыца бога віна і весялосці Вакха, удзельніца вакханалій.
вакцы́на, -ы, ж. (спец.).
Прэпарат для папераджальных лячэбных прышчэпак супраць заразных хвароб.
|| прым. вакцы́навы, -ая, -ае.
вал¹, -а, мн. валы́, -о́ў, м.
1. Доўгі высокі земляны насып.
Крапасны в.
2. Высокая хваля.
Дзявяты в. (самая моцная і небяспечная хваля ў час марской буры, паводле старадаўніх уяўленняў — пагібельная для мараплаўцаў). Агнявы в. (перан.: пра вельмі моцны артылерыйскі абстрэл пазіцый, які паслядоўна перамяшчаецца).
|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).
вал², -а, мн. валы́, -о́ў, м.
У механізмах: стрыжань, які круціцца на апорах і перадае рух іншым часткам механізма.
В. турбіны.
|| памянш. ва́лік, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. ва́льны, -ая, -ае (спец.).
вал³, -а, толькі адз., м.
У эканоміцы: агульны аб’ём прадукцыі ў вартасным выражэнні, выпушчанай за які-н. пэўны перыяд.
Выканаць план па вале.
|| прым. валавы́, -а́я, -о́е.
В. даход.
валаво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца; незак. (разм.).
Аддаваць залішне многа ўвагі і часу каму-, чаму-н.; няньчыцца.
Няма часу з табой в.
валаво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць; незак. (разм.).
Наўмысна зацягваць вырашэнне якой-н. справы; валакіціць.
валаво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Той, хто валаводзіць, зацягвае вырашэнне якой-н. справы.
Не слухайце вы гэтага валаводніка.
валаво́кі, -ая, -ае.
З вялікімі спакойнымі вачамі.
Валавокая прыгажуня.