Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бункерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).

Засыпаць у бункер (у 1 знач.).

Б. жыта.

|| наз. бункерава́нне, -я, н. і бункеро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

бунт¹, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Стыхійнае паўстанне, мяцеж.

Зямельны б. сялян.

бунт², -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Звязак, кіпа; стос.

бунтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Падымаць бунт¹, удзельнічаць у бунце¹.

2. каго-што. Падбухторваць да бунту¹.

Б. народ.

3. перан. Пратэставаць, упарта не згаджацца.

Не магу вечарам дзяжурыць: жонка бунтуе.

4. каго. Збіваць з толку.

Ты мяне не бунтуй, я сам разбяруся.

бунта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Удзельнік бунту¹.

2. перан. Неспакойны чалавек, які пратэстуе супраць чаго-н., заклікае да рашучых дзеянняў, да перавароту ў чым-н.

|| ж. бунта́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. бунта́рскі, -ая, -ае.

бунта́рны, -ая, -ае.

Прасякнуты бунтарскім духам; мяцежны.

Бунтарная натура.

бунта́рства, -а, н.

Рэзкае абурэнне, пратэст, якія суправаджаюцца непакорнасцю.

|| прым. бунта́рскі, -ая, -ае.

Б. настрой.

бунтаўшчы́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Удзельнік бунту¹.

|| ж. бунтаўшчы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц.

|| прым. бунтаўшчы́цкі, -ая, -ае.

бунчу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).

Дрэўка з прывязаным конскім хвастом як сімвал улады (у казацкіх атаманаў, украінскіх і польскіх гетманаў).

|| прым. бунчу́жны, -ая, -ае.

бур, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Інструмент для свідравання.