Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ра́са¹, -ы, мн. -ы, рас, ж.

Група людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, аб’яднаная агульнасцю спадчынных фізічных адзнак (колерам скуры, вачэй, валасоў, формай чэрапа), абумоўленых супольнасцю паходжання і першапачатковага рассялення.

Белая р.

Жоўтая р.

Мангалоідная р.

Негроідная р.

|| прым. ра́савы, -ая, -ае.

ра́са², -ы, мн. -ы, рас, ж.

У праваслаўнага духавенства: верхняе доўгае адзенне з шырокімі рукавамі.

раса́, -ы́, мн. ро́сы, рос, ж.

Атмасферная вільгаць, якая пры паніжэнні тэмпературы асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў у цёплую пару года.

Ранішняя р.

Мучністая раса — хвароба раслін, пры якой на раслінах утвараецца налёт, падобны на муку.

|| прым. рася́ны, -ая, -ае, расяны́, -а́я, -о́е і ро́сны, -ая, -ае.

раса́да, -ы, ДМ -дзе, ж., зб.

Маладыя расліны, вырашчаныя ў асобых умовах і прызначаныя для перасадкі ў адкрыты грунт.

Капусная р.

|| прым. раса́дны, -ая, -ае.

раса́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльнае месца для вырошчвання маладых раслін, расады.

расама́ха, -і, ДМа́се, ж.

Драпежны звер, разнавіднасць куніцы з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

|| прым. расама́хавы, -ая, -ае.

расаха́ты, -ая, -ае.

1. 3 раздвоеным ствалом; вілаваты.

Стары р. дуб.

2. Рагаты, з галіністымі рагамі.

Р. лось.

расі́зм, -у, м.

Сістэма поглядаў і чалавеканенавісніцкая палітыка, аснову якіх складаюць сцверджанні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб рашаючым уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства.

|| прым. расі́сцкі, -ая, -ае.

Р. рэжым.

расі́йскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да Расіі, расіян, звязаны з імі.

Расійская Федэрацыя.

Р. парламент.

2. Тое, што і рускі (уст.).

расі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Кропелька расы.

Макавай расінкі ў роце не было (разм.) — нічога яшчэ не піў, не еў.