расі́зм, -у, м.

Сістэма поглядаў і чалавеканенавісніцкая палітыка, аснову якіх складаюць сцверджанні аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб рашаючым уплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства.

|| прым. расі́сцкі, -ая, -ае.

Р. рэжым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)