Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

утылітары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто кіруецца меркаваннямі ўтылітарызму.

|| ж. утылітары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. утылітары́сцкі, -ая, -ае.

уты́ль, -ю, м., зб.

Адходы, рэчы, якія ўжо не прыгодныя для карыстання, але могуць быць выкарыстаны для перапрацоўкі, утылізацыі ў якасці сыравіны.

Здаць што-н. ва ў.

|| прым. уты́льны, -ая, -ае.

утыльсыраві́на, -ы, ж.

Тое, што і утыль.